Get Mystery Box with random crypto!

​​ЗАЯВА ФК ТАРПЕДА (МЕНСК) ДАТЫЧНА АПОШНІХ КАЛЯСПАРТЫЎНЫХ ПАДЗ | Tarpeda Miensk

​​ЗАЯВА ФК ТАРПЕДА (МЕНСК) ДАТЫЧНА АПОШНІХ КАЛЯСПАРТЫЎНЫХ ПАДЗЕЯЎ

Сябры!

ФК Тарпеда (Менск) заяўляе, што ў сувязі з апошнімі каляспартовымі падзеямі прыпыняе свой удзел у Чэмпіянаце г. Менска па футболе.

Мы ня можам і ня мусім мірыцца з тым беззаконьнем, якое творыцца навокал: цкаваньне школы плаваньня Аляксандры Герасімені, 15-цідзённы арышт Алёны Леўчанкі па сфальшаванай справе, дыскваліфікацыя ГК Віцязь-Леон за выказваньне сваёй грамадзянскай пазіцыі, пагрозы ў бок іншых падпісантаў звароту спартоўцаў – сорам і ганьба тых, хто прыймаў такія рашэньні.

Мы ганарымся ўсімі спартоўцамі, якія годна праходзяць праз ціск, не здаюць сваіх пазіцыяў і ня здраджваюць сваім прынцыпам.

Дзякуем супернікам за ўсе праведзеныя матчы і заклікаем іншых далучацца да кампаніі спартовай і грамадзянскай салідарнасьці.

Верым, што наступныя чэмпіянаты ва ўсіх відах спорту будуць праводзіцца ў Беларусі выключна па прынцыпах Fair-Play.