Get Mystery Box with random crypto!

​​Чарговы чацьвер – і чарговая гульня. Пасьля двух параз і н | Tarpeda Miensk

​​Чарговы чацьвер – і чарговая гульня.

Пасьля двух параз і нічыі з аўтсайдэрам настрой быў: падтрымаць – ды й годзе! Ніхто асабліва не разьлічваў на перамогу, але... Выніковыя 4:1 і выдатная гульня нашай каманды!
Настрой што ў гульцоў, тое й у фанатаў быў шыкоўным, моманты ля брамы суперніка ўзнікалі адзін за адным (каля трох момантаў сам-насам на рэалізавалі), надвор'е таксама спрыяла. Адзіны мінус – на Бангалор пасьпелі пасьпяваць толькі пад Litesound ;)
За каманду нарэшце ў чэмпіянаце дэбютаваў Макс Шкураценка, які ўжо напачатку першага тайма забіў гол (першы і шмат у чым вырашальны па гульні). Чорна-белая моладзь не разгубілася і падтрымала імпэт Макса ў добрым тарпедаўскім стылі.

Шчыра дзячым трэнера Алега Расацкаго і ўсіх гульцоў за файныя эмоцыя, што яны нам падаравалі!

Усіх з перамогай! Усім Тарпеда!