Get Mystery Box with random crypto!

Падчас палестына-ізраільскіх спрэчак, у мяне было адно універс | Стась Карпаў

Падчас палестына-ізраільскіх спрэчак, у мяне было адно універсальнае пытанне-аргумент: выбіраючы адно з двух, вы бы хацелі каб у Беларусі была агульная і адкрытая мяжа з Палестынай ці з Ізраілем?
Уласна кажучы да ябацек у мяне такое ж пытанне. топячы за красаўцаў, яны хацелі б каб іх дзеці сябравалі з дзецьмі красаўцаў, ці з дзецьмі "пятай калоны"? З дзецьмі недабітых буржуйчыкаў там, дактароў, архітэктараў, айцішнічкаў, ці з тымі дзецьмі, якія вельмі хочуць каб ім выдалі дубінку і айда "горад патруляваць"? Вось такое пытанне.
Зрэшты, не столькі пытанне, колькі прадказанне.
У хуткім часе вашыя любімыя дзеткі асабліва і выбару мець не будуць. Тыя, хто абяспечвае вам стабільнасць будуць вашых дзяцей і вучыць, і лячыць, будуць вам дамы праектаваць і праграмкі пісаць. Да іх будзеце ў госці хадзіць. Яны вам будуць і ахова і дасуг. І нічога акрамя іх у вас не будзе.
Зрэшты, вы ж перажывалі, што дзеці мала часу праводзяць на свежым паветры, усё адныя гаджэты.
Не хвалюйцеся. Будзе ў вас свежае паветра і мала гаджэтаў.
Уручча 1 на Уручча 2. Серабранка супраць малінаўкі. Ты з какога раёна. А пасля ў медпункт, дзе будзе пластыр і малодшы лейтэнант з даведнікам па аказанні першай неабходнай.
Усё ў вас будзе так, як вы хацелі.