Get Mystery Box with random crypto!

Калі турцыя шантажыравала еўропу сірыйскімі бежанцамі, якіх ян | Стась Карпаў

Калі турцыя шантажыравала еўропу сірыйскімі бежанцамі, якіх яна перапраўляла ў стары свет сотнямі тысяч, устрайваючы ім загадзя канцэнтрацыйныя адстойнікі, еўропа заламвала рукі і спрабавала дамовіцца і адкупіцца. Гэта пры тым, што пад відам сірыйскіх бежанцаў у якую-небудзь Германію траплялі і жук і жаба са свежанаштампаванымі пашпартамі.
А калі праз Беларусь паперліся транзітныя афрыканцы, еўракамісар Ілва Ёхансан заявіла што ЕС можа разгледзець магчымасць прыпынення выдачы візаў для грамадзян Беларусі.
Яшчэ раз. Не для афрыканцаў, а для жыхароў з пашпартамі РБ.
У прынцыпе гэта проста яшчэ адзін сумны штрышок да карціны сучаснага свету. Таго свету, дзе Барак Абама прыносіць выбачэнні Кастра і закрывае для кубінцаў магчымасць уцёкаў з "вострава свабоды". Таго свету, дзе нарвегія назначае сябе галоўным забруджвальнікам жывой прыроды а прагрэсіўныя навукоўцы бескампрамісна выказваюць словы падтрымкі кітаю, які ўсіх узнагародзіў каронавірусам.
Я ніколі не збіраўся эміграваць з Беларусі. Раней - таму, што лічыў, што нідзе больш я не змагу быць шчаслівым. Цяпер - бо я разумею, што калі валіць - то на іншую планету, бо на гэтай нармальнаму чалавеку рабіць абсалютна нехер.