Get Mystery Box with random crypto!

Беліцкія Беліцу Любяць і ў мяцеліцу, I у спёку млявую, I ў | Краязнаўства Гомеля і Гомельшчыны

Беліцкія Беліцу
Любяць і ў мяцеліцу,
I у спёку млявую,
I ў дажджы, і ў лёд…

Не любіць бялявую,
Прыгажуню жвавую,
Немагчыма беліцкім,
Яна – хлеб i мёд!!!

Беліцу навюткую,
Годную i вабную
Беліцкія пестуюць,
Ўзнёсла берагуць.

Пагасціць у Беліцу
Запрашаюць шчыра
Сябра дабрадушнага
Песню падцягнуць…

Генадзь Говар

http://nashkraj.info/prygazhunya-belitsa/