Get Mystery Box with random crypto!

в.Агароднікі, Ганчарскі с/с, Лідзкі р-н, Горадзенская вобл., Р | Невядомая Беларусь

в.Агароднікі, Ганчарскі с/с, Лідзкі р-н, Горадзенская вобл., Рэспубліка Беларусь.
53.718047, 25.457879


Дакладна вядома, што капліцу сьв. Іаахіма (Яхіма) й Ганны пабудавалі ў 1763г. Будаўніцтва было распачата родам Салагубаў у іхнім маёнтку Вашкевічы. Першпачаткова будавалася ў якасьці парафіі.

Потым парафія гарэла, аднаўлялася, але ж яна была амаль цалкам разубрана (апошні здымак са станам на пачатак 90-ых).

Аднавілі* капліцу ў напрыканцы 20ст., але ж не зусім у першапачатковым выглядзе. Калі дакладней, то антаблемент** ня быў адноўлены.

На першым здымку каплічка на могілках за асноўнай капліцай.

*Зьвесткі ўзяты з беларускай Вікіпэдыі, аднак я бачыла й іншую інфармацыю пра аднаўленьне на сайце mytravel.by. Стары здымак узяты таксама з гэтай крыніцы.

**Антаблемент - арачнае перакрыцьце (павінна знаходзіцца над калёнамі, але ж яго не аднаўлялі)