На заснавальніка SYMBAL.BY Паўла Белавуса «павесілі» новы артыкул — «здрада дзяржаве». Пра гэта паведаміў набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал.
Як сцвярджаюць аўтары канала, Павел быццам бы «прапагандаваў ідэю польскага свету» і «дапамагаў каардынаваць дзейнасць, скіраваную на захоп улады».
Санкцыя артыкулу прадугледжвае ад сямі да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі.
Нагадаем, заснавальніка SYMBAL.BY і культурніцкага менеджара Паўла Белавуса затрымалі 15 лістапада 2021 года пасля выкліку ў міліцыю. Пасля яго тройчы судзілі па адміністратыўных артыкулах, а пазней перавялі ў СІЗА ўжо па крымінальнай справе па арт. 342 КК (Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Напішыце ліст Паўлу Белавусу:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.