Get Mystery Box with random crypto!

Новы верш Паўла Белавуса — «Шчыра» Непазбежна — навальніца! У | SYMBAL.BY

Новы верш Паўла Белавуса — «Шчыра»

Непазбежна — навальніца!
У святле маланак твар.
Патаемная крыніца
запаліла ў небе жар.

Я не плачу — гэта неба
Дорыць слёзы мне свае.
Дзе хавацца? Бегчы трэба!
Чуеш, як маланка б'е?

Палічы да пяці і грымота
Разарве цішыню над зямлёю —
Гэта шчыра злуецца прырода,
Б'е маланка ўсмешкай крывою.

Там дзе шчыра — там кветкі ў полі
Навальніца падорыць світанку.
А хлусня, ты чуеш, ніколі
Не адолее ў бітве маланку.

Бі маланка, лупі да знямогі
Ўсіх вар'ятаў без жалю, без слоў,
Што так прагнуць сваёй перамогі
І не бачаць святло — толькі кроў.

Змые дождж і вар'ятаў, і катаў,
І шляхі ў наш сонечны гай,
Там узыйдзе чабор замест кратаў.
Чуеш пах? Гэта ён! Родны край.
#вершыбелавуса

Сябры, падтрымайце Паўла лістамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.