Get Mystery Box with random crypto!

Сумная навіна. Памёр беларускі паэт Анатоль Вярцінскі. Яму бы | SYMBAL.BY

Сумная навіна. Памёр беларускі паэт Анатоль Вярцінскі.

Яму было 90 гадоў.


Прыгадваем яго паэзію, надзвычай актуальную сёння:

Было ў салдата два полі,
поле, дзе кветкі ірваў,
бегаў з сябрамі на волі,
і поле, дзе ён ваяваў.

Ціха было і чыста
У полі яго дзяцінства,
былі агонь і дым
на полі ратным тым.

Два полі было ў салдата.
Адно зелянела травой,
другое было ўзарата
вайной і паліта крывёй.

Было ў салдата два полі,
поле, дзе кветкі збіраў,
бегаў з сябрамі на волі,
і поле, дзе ён паміраў.

Шчырыя спачуванні сям'і, блізкім і ўсім прыхільнікам творчасці Анатоля Ільіча.