Get Mystery Box with random crypto!

130 год таму нарадзіўся класік беларускай літаратуры Максім Ба | SYMBAL.BY

130 год таму нарадзіўся класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч. Усе мы ведаем яго цудоўны верш «Пагоня», але сёння жадаем узгадаць іншы моцны твор:

«Рушымся, брацця, хутчэй
У бой з жыццём пакідаючы жах;
Крыкі пужлівых людзей
Не стрымаюць хай бітвы размах...

Проці цячэння вады
Зможа толькі жывое паплыць,
Хвалі ж ракі заўсягды
Тое цягнуць, што скончыло жыць».

А якія вашы любімыя радкі Багдановіча?
Аўтар малюнка — Зміцер Шапавалаў.