Get Mystery Box with random crypto!

Дзень 7 Наша мова Вось і надышоў сёмы дзень у нашай гісторыі. | MIRYMIR

Дзень 7
Наша мова

Вось і надышоў сёмы дзень у нашай гісторыі. Гэты дзень прысьвечаны нашай мове, пра якую ўжо было шмат што сказана і напісана. Спачатку было слова, і ў Беларусі гэтае слова мае быць менавіта беларускае. Усе шыльды, уся дакументацыя, усё дзяржаўнае павінна быць па-беларуску (у нас ёсьць свая кірыліца, свая лацінка і свая арабіца). Выраз „Па-беларуску“ значыць не толькі „на беларускай мове“, але і на падмурку беларускіх традыцый. Дзяржаўныя сацсеткі ды беларускамоўныя версіі сайтаў мусяць быць па-змаўчаньні адразу .by, а не .by/bel/br/byr.
Спрадвечным і нязьменным сімвалічным цягніком беларускай мовы заўжды была адметная і магутная літара Ў (у нескладовае). Сёньня яна ўжо замацавала свой статус і мае сваё ганаровае месца, таму надышоў час ісьці далей і вярнуць яшчэ адну важную нашу адметнасьць — мяккі знак