Get Mystery Box with random crypto!

​​Дзень 6 Іншыя сімвалы, лагатыпы і сэнсы За ўсімі сімваламі | MIRYMIR

​​Дзень 6
Іншыя сімвалы, лагатыпы і сэнсы

За ўсімі сімваламі павінны йсьці сапраўдныя карысныя справы. Сімвалы, гербы, сьцягі, лагатыпы з'яўляюцца своеасаблівымы пачынальнікамі або вынікамі грамадскіх працэсаў. А ў ідэале і тым і тым адначасова. Кожны сімвал павінен мець не прыдуманае з столі ці з галавы абгрунтаваньне прыгожымі словамі, а самыя сапраўдныя лагічныя падмуркі. Сімвалы павінны ў першую чаргу натхняць на стварэньне і пазітыўныя зьмены, на імкненьне да ведаў, на паважлівае стаўленьне да людзей і навакольнага асяроддзя. Яны павінны адлюстроўваць глыбінную сутнасьць і аб’ядноўваць людзей дзеля лепшага жыцьця.

Сёньня спаўняецца роўна 138 год зь дня нараджэньня Янкі Купалы. Пачатак гэтага (шостага) дня хацелася б прысьвяціць менавіта яму, спалучыўшы яго імя і турыстычны брэнд Беларусі. Ён зрабіў неверагодны ўнёсак у стварэньне і разьвіцьцё вольнай Беларусі, марыў пра тое каб нашу краіну пачулі ва ўсім сьвеце. За адно толькі „Людзьмі звацца“ ды „Жыве Беларусь“ можна яму ўсталёўваць помнікі на цэнтральных плошчах па ўсёй краіне. На гэтай глебе быў распрацаваны брэнд, які шматгранна адлюстроўвае беларускую сутнасьць у розныя часы свайго існаваньня. У ім схаваны той турыстычны патэнцыял, які цягам часу будзе адкрывацца з розных бакоў. Кожны абавязкова знойдзе ў ім сваё, як і ў творчасьці Янкі Купалы. Калі сапраўды пабачыш прыгажосьць, то ўжо ніколі не забудзешся
http://mirymir.by/brendbielarusi.html