Get Mystery Box with random crypto!

29 кастрычніка 1937 году адбыўся самы чорны дзень у гісторыі б | MIRYMIR

29 кастрычніка 1937 году адбыўся самы чорны дзень у гісторыі беларускай літаратуры. За адну ноч з 29-га на 30-га карнікі НКВД расстралялі цэлую групу пісьменьнікаў, сярод якіх былі Анатоль Вольны, Платон Галавач, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Майсей Кульбак, Юрка Лявонны, Валеры Маракоў, Юлі Таўбін, Міхась Чарот ды іншыя, агулам 22 пісьменьніка. Усяго ў тую ноч былі зьнішчаны больш за 100 прадстаўнікоў беларускай творчай і навуковай інтэлігенцыі. Гэта трэба ведаць і памятаць. Таму, каб ушанаваць памяць нявінна забітых, штогод 29 кастрычніка ў Курапатах адбываюцца літаратурныя чытаньні „Ноч паэтаў“.
Для гэтага быў распрацаваны адпаведны стыль з лагатыпам, які ўвасабляе пісьмовае пяро і крыж.