Get Mystery Box with random crypto!

Мірныя людзі? І гэта яны (лукашысты) абгадзілі. У Кіеве зат | Свае Людзi

Мірныя людзі?
І гэта яны (лукашысты) абгадзілі.


У Кіеве затрымалі злаўмысьніка, які быў завербаваны спецслужбамі лукашэнкі.

У ходзе спецаперацыі Службай Бясьпекі Украины быў раскрыты варожы агент, які рыхтаваў тэрарыстычны напад у Кіеве. Ён аказаўся мясцовым жыхаром, якога завербавалі прадстаўнікі адной з беларускіх дзяржструктур, паведамляе СБУ.

Сілавікі затрымалі злаўмысьніка за спробу спаліць машыну каля будынку адной з грамадскіх арганізацый. СБУ ўстанавіла, што ён таксама займаўся запалохваньнем журналістаў і замежных грамадзян. Для гэтага ён наносіў надпісы з пагрозамі і правакацыямі каля іх кватэр у Кіеве.

Паводле папярэдніх зьвестак, дзеяньні варожага агента былі накіраваныя на расхістваньне ўнутранай палітычнай сітуацыі ва Украіне і дыскрэдытацыю дзяржавы перад краінамі ЕС і грамадзянамі Беларусі.