Get Mystery Box with random crypto!

#гісторыя 10 лютага 1940 года савецкімі ўладамі была правед | Свае Людзi

#гісторыя

10 лютага 1940 года савецкімі ўладамі была праведзена першая хваля масавай дэпартацыі ў Сібір людзей з тэрыторыі Заходняй Беларусі. Усяго да чэрвеня 1941 года ў выніку чатырох хваляў дэпартацыі, былі вывезеныя 340 тысяч чалавек, разам з дэпартаванымі з Заходняй Украіны.
Дэпартаваных везлі ў таварных вагонах з закратаванымі вокнамі, у вагоны набівалі па 50 і больш чалавека. На зборы давалася некалькі дзесяткаў хвілін. Толькі ў лютым саветы вывезлі больш 140 тысяч чалавек. На поўначы Раеіі 30 тысяч было расстраляна, яшчэ 100 тысяч памерлі. Людзі паміралі ў дарозе з голаду, зьнясіленьня, холаду.