Get Mystery Box with random crypto!

Хрыстос Уваскрос! Шчыра віншуем хрысціян, якія адзначаюць сённ | ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА

Хрыстос Уваскрос! Шчыра віншуем хрысціян, якія адзначаюць сёння Вялікдзень, з гэтым светлым і радасным святам.

Нагадваем, што з 15:00 у "Вялікім Княстве Сула" Вас чакае знаёмства з велікоднымі абрадамі і традыцыямі (пляцоўка каля Кромлеха) з удзелам сульскіх музыкаў, гульні, спевы і частаванне смачнай здобай з зёлкавай гарбатай!

Аглядная экскурсія па тэрыторыі комплекса ў 14:00 і аглядная экскурсія "Сярэднявечным шляхам: ад рыцэрства да шляхетства" ў 16:00 (пачатак ад Млына).

Запрашаем!