Get Mystery Box with random crypto!

Святочныя выходныя чакаюць нас. Сябры, правядзіце іх са сва | ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА

Святочныя выходныя чакаюць нас.

Сябры, правядзіце іх са сваімі роднымі ў незвычайным месцы, дзе адчуваецца моцная сувязь паміж мінулым і будучым.
Дзе паважаюць традыцыі, абрады і гісторыю. Дзе ёсць усё для добрага сямейнага адпачынку:

- сапраўдны замак і больш за 25 музеяў,
- майстар-класы,
- спектакль Батлейкі,
- аглядныя экскурсіі (14.00 і 16.00),
- катанні на брычцы і нашым знакамітым на ўсе соцсеткі дракары,
- утульныя гатэлі са зніжкамі на пражыванне,
- рэстаран са старабеларускай кухняй,
- чароўная прырода,
- мілыя коцікі, высакародныя коні і іншыя жывёлы,
- мініканцэрты фісгармоніі і дуды.

Дадаткова:
17 красавіка ў 15.00 — вялікодныя абрады, гульні, спевы і частаванне зёлкавай гарбатай.

Запрашаем у "Вялікае Княства Сула"