Get Mystery Box with random crypto!

​​Беларуская нядзеля – кантэнт на беларускай Адны з самых вел | Stužka | Стужка

​​Беларуская нядзеля – кантэнт на беларускай

Адны з самых велізарнейшых медыя Беларусі ствараюць кантэнт (публікацыі) на беларускай мове пад агульным дэвізам «беларуская нядзеля». У ініцыятыве ўдзельнічаюць:
tut.by
onliner.by
by.tribuna.com (доступ з Беларусі абмежаваны)

Гэта ўжо другі тыдзень запар, калі пералічаныя медыя робяць частку матэрыялаў на беларускай мове. Сёння ў іх даволі цікавыя якасныя публікацыі. Пад кожным такім матэрыялам можна знайсці спасылкі на іншыя падобныя на ўсіх сайтах. Вось прыклад: https://people.onliner.by/2021/05/02/muzyka-5

Мы раім:
• Глядзець адпаведныя матэрыялы;
• Дзяліцца матэрыяламі;
• Праяўляць актыўнасць, пісаць каментары;
• Выказаць павагу/падзяку за адпаведную ініцыятыву (мову), зрабіць гэта вытанчана (у каментарах, або нават асабістым зваротам);

Такім чынам кантэнт на роднай мове будзе падтрыманы і запатрабаваны, будзе зададзена інерцыя.

«Беларуская нядзеля» – гэта вельмі добрая ініцыятыва і трэнд. Наша родная мова не можа быць выцесненая і ліквідаваная азіяцкай мовай з яе «светам». На наш погляд, наступным паслядоўным крокам мусіць стаць размежаванне моваў, стварэнне першаснай версіі сайтаў на нашай роднай беларускай мове.

@stuzka #mova