Get Mystery Box with random crypto!

​​ БЫЦЬ БЕЛАРУСАМ ПРЭСТЫЖНА – ТОП 5 фактаў 1. Мы – еўрапейск | Stužka | Стужка

​​ БЫЦЬ БЕЛАРУСАМ ПРЭСТЫЖНА – ТОП 5 фактаў

1. Мы – еўрапейская нацыя.
Еўрапейскі кантынент з'яўляецца адным з самых прэстыжных у свеце. Гэта ўзровень, якасць і густ.
Мы, беларусы, зʼяўляемся часткай еўрапейскай цывілізацыі. Мы маем адпаведную прыемную знешнасць, рысы характару, гістарычныя сімвалы і г.д. Нас дакладна не зблытаць з азіятамі, альбо афрыканцамі.

2. Мы маем суверэнітэт, маем сваю дзяржаву Еўропы.
Мы гаспадары саміх сябе і сваёй зямлі. Наш суверэнітэт прызнаны ўсім светам. Толькі нам самім вырашаць з кім якія сувязі мець, як нам развівацца: ствараць прадпрыемствы з іншымі еўрапейцамі (напрыклад, Stadler), ладзіць фэсты з амерыканцамі (напрыклад, Vulica Brasil) і г.д.

3. Мы старажытная і вялікая нацыя.
Менавіта наша мова (старабеларуская) зʼяўлялася асноўнай Вялікага Княства Літоўскага. Мы зʼяўляліся тытульнай нацыяй гэтага дзяржаўнага ўтварэння. Ліцвіны – наша гістарычная назва, менавіта на нашай зямлі нашыя продкі пад гэтай назвай былі аднымі з наймагутнейшых і ўплывовых на кантыненце.

4. Мы адукаваныя і таленавітыя.
Беларусы трапляюць у рэйтынгі самых перспектыўных асобаў, ствараюць крутыя стартапы сусветнага ўзроўню і г.д. Самая папулярная онлайн гульня – распрацоўка беларусаў. Ва ўсе часы мы маем вялікіх людзей.

5. Цягам апошняга года мы атрымалі вялікую пазнавальнасць і павагу ва ўсім свеце.

У свеце агулам не так шмат нацый, пра якія можна сказаць тое ж самае. Наша падборка фактаў – частка глебы нацыянальнай годнасці, якую немагчыма аспрэчыць адэкватным чынам. Быць беларусам гэта прэстыжна!

@stuzka