Get Mystery Box with random crypto!

Тэнт, які закрывае ўвесь фасад паштовай станцыі ў Слаўгарадзе, | Спадчына

Тэнт, які закрывае ўвесь фасад паштовай станцыі ў Слаўгарадзе, як стала вядома з адказу райвыканкама, вісіць там аж з 2017 года. Шэсць гадоў грамадзяне пазбаўлены доступу да культурнай спадчыны, які гарантаваны беларускім заканадаўствам. Павешаны тэнт быў «у мэтах забеспячэння бяспекі і захавання будынка». Можа ў падпісчыкаў ёсць ідэі, як ануча можа забяспечваць захаванасць будынка? У мяне няма. Райвыканкам кажа, што засталося памучыцца ўсяго нічога - гады тры-чатыры, пакуль у 2025 годзе не скончыцца дзяржпраграма «Культура Беларусі» і станцыю не пераробяць у музей. Але нешта падказвае, што ў цяперашняй рэчаіснасці ніякая рэканструкцыя помнік не чакае, а ануча працягне вісець на фасадзе і хаваць пад сабой разбурэнні.

#дэградацыя #Слаўгарад