Get Mystery Box with random crypto!

5 мая Мінскі абласны савет па пытаннях гісторыка-культурнай сп | Спадчына

5 мая Мінскі абласны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны адмовіў у прысваенні ахоўнага статусу царкве Святой Ганны ў Стоўбцах і руінам касцёла ў Раванічах Чэрвеньскага раёна з фармулёўкай «отсутствует необходимость». Менавіта такая фармулёўка адмовы закладзена ў Кодэксе аб культуры, што на мой погляд з'яўляецца памылкай, бо ніяк не тлумачыць канкрэтнай прычыны, пад гэтай фразай можа быць што заўгодна. Савет патлумачыў, што аб'екты «не в полной мере соответствуют критериям» выкладзеным у артыкуле 92 Кодэкса. Але і тут незразумела што гэта значыць? Не здзіўлюся, калі савет лічыць, што культурныя каштоўнасці павінна адпавядаць усім словам праз коску, прыведзеным у кожным пункце, бо цяжка ўявіць, што хаця б па адным з іх (больш не трэба згодна з тым жа Кодэксам) храмы не могуць быць узяты пад ахову.

Хочацца нагадаць, што ў гэтым годзе у Стоўбцах Дзень беларускага пісьменства, у Беларусі Год гістарычнай памяці, а ў горадзе НІВОДНАГА афіцыйнага помніка архітэктуры дагэтуль няма.
#ахова #стоўбцы #цэрквы