Get Mystery Box with random crypto!

Дарагія сябры і сяброўкі Рэдакцыя 'Настаўніцкай' працягвае з | Учительская

Дарагія сябры і сяброўкі

Рэдакцыя "Настаўніцкай" працягвае знаёміць вас з карысным і цікавым беларускамоўным кантэнтам у розных яго варыянтах.

Сёння гэта Telegram-каналы:

@modaNaMovu – прыказкі, фразеалагізмы, цытаты, усё што трэба ,каб пашыраць свой слоўнікавы запас і больш свабодна карыстацца беларускай мовай у паўсядзённым жыцці;

@lohkaja_mova – cтаронка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы. Cловы, выразы і іх тлумачэнне;

@pramovu – успамінаем забытыя словы і трапныя выразы. Пазбаўляемся чужога акцэнту. Дзелімся досведам, як вяртаць нашай мове жыццёвую прастору;

@zzianniemovy – канал-слоўнік з беларускімі словамі, з іх напісаннем беларускай лацінкай, і перакладам на расейскую ды ангельскую мовы;

@supermova – энцыклапедыя годных асобаў і падзеяў, правілы тарашкевіцы і лацінкі, а, таксама, афіша беларускамоўных офлайн і онлайн мерапрыемстваў;

@dialectsby – цікавыя і сакавітыя слоўцы і выразы з дыялектаў беларускай мовы, апытанкі/квізы, каб вы маглі праверыць уласныя веды і інтуіцыю, арыгінальныя матэрыялы па дыялекталогіі для тых, хто сам прагне дазнацца болей, і шмат чаго яшчэ.

@shkolabel_bot