Get Mystery Box with random crypto!

Паважаныя калегі і бацькі! Зусім хутка нас чакаюць восеньскі | Учительская

Паважаныя калегі і бацькі!

Зусім хутка нас чакаюць восеньскія канікулы , а гэта значыць, што прыйшоў час для цікавых прыгод! Наша каманда запрашае вас у новае падарожжа

З 31 кастрычніка па 4 лістапада каманда валанцёраў-беларусаў ладзіць анлайн-летнік «Лістападнік». Па-беларуску, для беларусаў, пра Беларусь!

Што нас чакае?
Вандроўка ў свет сапраўднай беларускай мовы і культуры, кірмаш ідэй, камандная праца над цікавымі "лістападнікавымі" праектамі і яшчэ многа прыемных сюрпрызаў і цікавых неспадзяванак.

Анлайн-летнік «Лістападнік»
31 кастрычніка — 4 лістапада
Для дзяцей 10-14 год
Бясплатна, жадаючыя могуць зрабіць ахвяраванні

Тэрміны падачы заяўкі: да 25.10 (23.59).
Рэгістрацыя па спасылцы.

@shkolabel_bot