Get Mystery Box with random crypto!

Страта адчувальнасці. Наша адчувальнасць залежыць ад фізічнаг | Асветніцкае Шмаравідла

Страта адчувальнасці.

Наша адчувальнасць залежыць ад фізічнага і ментальнага здароўя, дня цыклу, тыпу стымуляцыі, адносін, мінулага сэксуальнага вопыту, ўзроўню уключанасці і яшчэ шэрагу іншых прычын.

Часцей за ўсё страта адчувальнасці палохае ў перспектыве, а не па факце яе наступу.
Людзі даволі часта баяцца купляць сэкс-цацкі з-за страху, што потым не змогуць нічога адчуць пры звычайным сэксе. Сюды ж страх новых практык.

Але ці так страшна на самай справе страціць адчувальнасць?
У большасці выпадкаў яна адновіцца пазней сама сабой, калі выключыць інтэнсіўную практыку або спосаб стымуляцыі, які прывёў да зменаў. Часта досыць знізіць сілу стымуляцыі.

Калі змены выкліканы прыёмам лекаў, зменамі ментальнага ці фізічнага здароўя, то часам няма магчымасці і жадання чакаць, калі ўсё вернецца само. У такім выпадку (ды і наогул заўсёды) можна паспрабаваць тэхнікі _усвядомленай мастурбацыі__ для вывучэння новых адчувальных зон і метадаў стымуляцыі.

Наша сэксуальнасць вельмі рухомая, яна можа змяняцца з цягам часу проста так, без асаблівых на тое прычын. Таму навык атрымання водгуку ад цела і ўсведамленне яго вельмі важны.

Што гэта значыць?
Спрабаваць новыя зоны, новыя віды дакрананняў і даваць ім ацэнку. Не толькі па сіле адчуванняў, але і па "акрасу", на якім этапе ўзбуджэння які тып падабаецца больш, чаго хочацца далей.
Такая гульня можа быць не толькі часткай працы з паніжанай адчувальнасцю, але і добрай сэксуальнай гульнёй для паляпшэння якасці сэксу і адносін з целам.