Get Mystery Box with random crypto!

Пра аргазм. Пачну я з самых асноў мовы і сэксу. У інтэрнэце ш | Асветніцкае Шмаравідла

Пра аргазм.

Пачну я з самых асноў мовы і сэксу.
У інтэрнэце шмат інфармацыі пра тое, колькі відаў аргазмаў бывае ў жанчын.

Гэта пацешна, бо калі спытаць у мужчыны, колькі відаў аргазмаў ў яго, ён скажа "ну ў члене! Адзін!" Некаторыя могуць яшчэ сказаць пра аргазм ад стымуляцыі прастаты, але ўсё роўна згадае, што канчаюць членам.

Рада паведаміць, што з клітарам такая ж тэма: аргазм бывае толькі адзін і ён клітаральны.
Як і з прастатай і членам, можна выпрабаваць яго ад розных відаў стымуляцыі, але ён усё роўна будзе клітаральны. Уся соль у тым, што клітар на самай справе з'яўляецца дастаткова вялікім, ён смела можа быць 11 см, проста асноўная частка знаходзіцца ўнутры, а галоўка з'яўляецца толькі бачнай часткай.

Падчас стымуляцыі вагіны клітар (яго ўнутраная частка) задзейнічан ў працэсе.
Калі адкінуць стэрэатыпы пра 17 відаў аргазмаў, можна зразумець, што любы аргазм нармальны.

Стымулюецца клітар ўнутры ці звонку - гэта абсалютна не мае значэння. Галоўнае клапаціцца пра сябе, слухаць сваё цела і рэагаваць на яго сігналы