Get Mystery Box with random crypto!

Гарачая чацвёрка магчымасцяў для работніц/-каў #медыя Афлайн- | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Гарачая чацвёрка магчымасцяў для работніц/-каў #медыя

Афлайн-семінар для маладых журналістаў і журналістак, #Варшава
22-25 верасня International Media Academy у партнёрстве з Медыя Акадэмія ладзіць інтэнсіў “Стварэнне сетак, абарона інфарматараў” для маладых беларускіх журналістаў/-к.
У праграме экспрэс-курс тэорыі журналістыкі, а таксама цікавая практыка:
- практычны блок па асновах аўдыё- і відэажурналістыкі;
- запіс падкаста з прафесійнай тэхнікай;
- краш-курс па канструктыўнай журналістыцы.
Ддл: 1 верасня.

Праграма стварэння сумесных дакументальных праектаў
European Audiovisual Entrepreneurs, Капенгагенскі міжнародны фестываль дакументальнага #кіно і International Media Support запрашаюць каманды (рэжысёр і прадзюсер) з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны, якія маюць дакументальны праект у распрацоўцы.
Пакрываюцца выдаткі на навучанне, праезд, пражыванне.
Ддл: 2 верасня.

Конкурс ад «Докдокдок» на бясплатнае навучанне
Школа сучаснай фатаграфіі «Докдокдок» прапануе бясплатнае навучанне па праграмах «Дакументальная #фатаграфія і #фотажурналістыка» і «Досведы ў сучаснай фатаграфіі».
Ддл: 7 верасня.

Гранты на трансгранічныя расследаванні ў Еўропе
Трансгранічныя групы прафесійных журналістаў могуць падаць заяўку на атрыманне гранта для пакрыцця працоўнага часу і/або выдаткаў на расследаванне.
Таксама каманды могуць падаць заяўку на #ментарства, каб атрымаць дапамогу альбо па расследаванні, альбо ў патрэбе развіць кампетэнцыяі у пэўным навыку.
Ддл: 20 кастрычніка.

Крыніцы: Press-Club Belarus, каналы «Варушыся!» і «Твои возможности»

#СМІ #журналістыка #журналісты #медыяменеджары