Get Mystery Box with random crypto!

На відэа - мілата дня :) Цудоўныя галасы носьбітаў беларускай | SAY.BY

На відэа - мілата дня :) Цудоўныя галасы носьбітаў беларускай мовы.

Віншуем з заканчэннем першага тыдня агучвання і новым рэкордам - 130 агучаных гадзін і 2899 дыктараў! Вось чаго нам усім не хапала - больш жывой мовы розных людзей!

Усё-ткі дазваляецца запісваць галасы і тым, каму менш за 19 гадоў пры ўмове таго, што ім будуць дапамагаць бацькі. Таму чакаем больш дзіцячых галасоў!

А ці задумваліся вы, чаму праверка заўсёды так моцна адстае, нягледзячы на тое, што дзённая статыстыка паказвае, што правераных сказаў было больш? Усё праз тое, што кожны сказ мусяць праверыць два розных чалавека.

Нашы рэкардсмены:

У агучцы:
Eleonora (2k сказаў агучана)
Raman (1k)
shypshyna (1k)
4. Міхась Рубон (1k)
5. Jakka (1k)
6. Jan M. (1k)
7. Andrus' (1k)
8. arciomby (1k)
9. Сяргей (830)
10. Карына (809)

У праверцы:
LongLive (8k сказаў праслухана)
Andrej (4k)
Yauhen Bichel (3k)
4. Міхась Рубон (3k)
5. Apalonik (2k)
6. Кірыл (2k)
7. Igo (1k)
8. Pani_Natallia (1k)
9. maruka (1k)
10. Smajlichak (1k)