Дабрыдзень, шаноўнае спадарства! Нядаўна я, кіраўніца праекту | Салавейка
Дабрыдзень, шаноўнае спадарства!
Нядаўна я, кіраўніца праекту Лагодны Цмок, стваральніца дапаможніка й тэлеграм-каналу Салавейка, вам пісала пра тое, што фізычна не магу самастойна сачыць за ўсімі нашымі праектамі й іх якасьцю, праз што ў перакладах і агучваньнях можа быць даволі шмат памылак.
Папраўдзе, я ведаю пакуль што толькі аднаго чалавека, якому магу цалком давяраць і не сумнявацца ані ў ягоных ведах, ані ў ягоным майстэрстве, ані ў якасьці ўсіх праектаў, у якіх ён бярэ ўдзел у хоць якой ролі: ці як перакладнік, ці як рэдактар, ці як актор агучваньня, ці як рэжысэр агучваньня.
Гэты чалавек — Кіраўнік праекту Беларускі Шал
Ён ужо зрабіў дужа багата для пашырэньня беларускае мовы й клясычнага правапісу, а цяпер старанна працуе ў нашай камандзе, за што я яму надзвычайна ўдзячная!
Апроч удзелу ў нашым праекце, Кіраўнік Беларускага Шалу:
• мае ютуб-канал са сваімі ўласнымі агучваньнямі;
• штодзень робіць мэмы тарашкевіцаю ў @belarusan;
• мае Беларускі чат, дзе ня толькі лістуецца, а часам і гутарыць са сваімі чытачамі ў войсе (галасавым чаце) на самыя розныя тэмы, расказвае цікавінкі пра беларускую мову (і ня толькі), чытае вершы й нават сьпявае;
• перакладае гульню S.T.A.L.K.E.R. Цень Чарнобыля на беларускую мову, стараецца зрабіць ейны тэкст больш цікавым зь літаратурнага пункту гледжаньня;
• мае багата файных творчых задумаў :)
Я буду бязьмежна ўдзячная кажнаму з вас за ўсякую грашовую дапамогу Кіраўніку праекту Беларускі Шал!
Падтрымаць грашыма Кіраўніка праекту Беларускі Шал = падтрымаць беларускую культуру = падтрымаць якасныя агучваньні зь якасным перакладам у Лагодным Цмоку
Спасылкі на дапамогу грашыма:
• праз патрыён: patreon.com/belarusan
• праз тэлеграм: t.me/belarusan/708
Дзякую за ўвагу й зычу ўсім добрага дня!