Get Mystery Box with random crypto!

гр

Лагатып тэлеграм-канала rh_by — гр Г
Лагатып тэлеграм-канала rh_by — гр
Адрас канала: @rh_by
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.74K
Апісанне з канала

Навіны Павілля і Беларусі. https://rh.by/
Звязацца з рэдакцыяй: @rh_by_bot

Ratings & Reviews

3.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 144

2021-07-02 12:19:25
Лёгкаатлетка з Астраўца Анастасія Рароўская паездзе на Алімпійскія гульні ў Токіа. Рароўская займаецца спартыўнай хадзьбой.

Нагадаем, раней стала вядома, што на Алімпіяду паедуць маладзечанец Дзмітры Асанаў і віляйчук Іван Літвіновіч.
577 views09:19
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 11:47:34 На Ашмяншчыне ўвялі званне «Ганаровы грамадзянін Ашмянскага раёна».

Цікава, што дагэтуль было толькі званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны». Дарэчы, яно прысвоенае 23 чалавекам.

Падрабязнасці ТУТ
595 views08:47
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 11:38:00 Куды ставіць машыны тым, хто едзе на Будслаўскі фэст

Падчас правядзення свята Маці Божай Будслаўскай на вулічна-дарожнай сетцы ў Будславе 2 і 3 ліпеня будзе абмежаваны руху транспартных сродкаў.

Інфармацыя для вадзіцеляў па спасылцы
595 views08:38
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 11:29:03 Што рабіць, калі лісы панадзіліся паляваць вясковых курэй

Жыхарка вёскі Сечкі Палачанскага сельсавета паскардзілася, што ў іх мясцовасці актывізаваліся лісы.

– Няма ад іх ніякага паратунку, – расказвае мясцовая жыхарка. – Па нашай вёсцы шастаюць толькі так. У нас было ў гэтым годзе 32 курыцы, чатыры ўжо лісы з’елі. У суседзяў таксама – у каго колькі. Усяго па вёсцы можа штук 40 курэй лісы сцягнулі. Можа, паляўнічым ужо нявыгадна ліс страляць, бо ніхто з іх футра не носіць?

Што пра гэта кажуць паляўнічыя, лясгас і дырэктар маладзечанскага аб’яднання паляўнічых і рыбаловаў, чытайце па спасылцы
600 views08:29
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 10:02:46 Учора ў Вілейцы адбылося рэгіянальнае дэрбі. Маладзечанскія і вілейскія футбалісты ўпершыню ў гісторыі згулялі паміж сабой у другой лізе.

Маладзечанцы перамаглі з лікам 2:1. Мы падрыхтавалі для вас кароткі пераказ матчу і відэа галоўных момантаў сустрэчы.

Чытайце і глядзіце, як прайшоў матч.
631 viewsedited  07:02
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 17:35:06 Праект опернага спевака з Маладзечна – сярод пераможцаў Social Weekend

Праект Андрэя Мікульчыка «Міжнародная оперная студыя для маладых спевакоў» сярод пераможцаў конкурса сацыяльных праектаў.

Праект маладзечанца перамог у намінацыі імя Юрыя Зісера за папулярызацыю музыкі. Праект атрымаў толькі палову намінацыі – 5000 рублёў. Яшчэ задуму ацаніла прадстаўнік ініцыятывы «Рэнесанс класікі», дзякуючы чаму атрымалі яшчэ 5000 рублёў.

Як за гэтыя грошы Мікульчык будзе ўвасабляць задуму, глядзіце ў відэа
793 views14:35
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 17:14:00
*Прыватная аб'ява

Шукаю беларускамоўнага псіхолага ў Маладзечне.

+375 29 872-71-07
769 views14:14
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 17:10:13 2 і 3 ліпеня адбудзецца Будслаўскі фэст

Нягледзячы на пажар у Нацыянальным санктуарыі, Будслаўскі фэст было вырашана правесці ў зараней вызначаны час.

Праграма
773 views14:10
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 15:57:32 У Вілейцы прызначаны новы начальнік ДАІ, а былы цяпер працуе намеснікам начальніка Мядзельскага РАУС.

Падрабязнасці пра прызначэнні
770 views12:57
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 13:28:05
*Партнёрская публікацыя

ООО «Технотон электроникс» г. Вилейка приглашает на работу

инженера-электроника, з/плата от 1300 рублей
регулировщика радиоэлектронной аппаратуры и приборов, з/плата от 1000 рублей

Тел. (8-044) 553-80-55 Мойский Сергей Викторович.
УНП 691180469
901 viewsedited  10:28
Адкрыць / каментаваць