Get Mystery Box with random crypto!

гр

Лагатып тэлеграм-канала rh_by — гр Г
Лагатып тэлеграм-канала rh_by — гр
Адрас канала: @rh_by
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.74K
Апісанне з канала

Навіны Павілля і Беларусі. https://rh.by/
Звязацца з рэдакцыяй: @rh_by_bot

Ratings & Reviews

3.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 137

2021-07-11 13:21:41 Заўтра Еўрапарламент абмяркуе сітуацыю наконт незалежных СМІ Беларусі
529 views10:21
Адкрыць / каментаваць
2021-07-11 13:15:00 Вараныя яйкі ў цягніках і гітара. Музей адкрыў выставу пра падарожжы і настальгію

Вандраваць у розныя мясціны або перамясціцца ў Маладзечна 60–80-х гадоў – менавіта для тых, хто хацеў бы прыгод, падрыхтавалі выставу «Чамаданны настрой».

Калі чамаданы сталі папулярнымі?
Як іх упрыгожвалі?
Што бралі з сабой у падарожжа?

Падрабязнасці чытайце тут. Экспазіцыя працуе да 29 жніўня.
535 views10:15
Адкрыць / каментаваць
2021-07-10 17:04:22
ДТЗ на «Лініі Сталіна»: узбуджана крымінальная справа, не могуць высветліць асобы трох чалавек.

Што вядома на гэты момант
359 views14:04
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 23:16:55
Чытачы даслалі фота аварыі на "Лініі Сталіна".
Пішыце нам на @rh_by_bot
354 views20:16
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 22:48:12
На "Лініі Сталіна" з-за лабавога сутыкнення матацыкла і буса загінула чатыры чалавекі

Як паведамляе прэс-служба МУС, аварыя адбылася сёння каля 20:50. ДТЗ здарылася на 29-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Маладзечна-Нарач.
Па папярэдняй інфармацыі, матацыкліст ехаў у накірунку Маладзечна, выехаў на сустрэчку, дзе сутыкнуўся з мікрааўтобусам.
У выніку ДТЗ машына загарэлася, кіроўцы транспартных сродкаў загінулі. Загінулі таксама два пасажыры - матацыкла і іншамаркі.
На месцы здарэння працуе МНС, медыкі, следча-аператыўная група.
439 viewsedited  19:48
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 19:31:50
Смаргонцу прысудзілі адзін год «хіміі» за незаконнае капіраванне камп'ютарнай інфармацыі. Мужчына працаваў у салоне сувязі і капіраваў дадзеныя сілавікоў, якія пасля змяшчаў у тэлеграме.

Падрабязнасці справы ТУТ
191 views16:31
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 19:13:07 Ашмянскі РАУС прааналізаваў палітычную сітуацыю і пратэсныя настроі ў раёне. За паўгода ўзбудзілі тры крымінальныя справы і склалі пяць адміністрацыйных пратаколаў за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

Вось адна з цытат: «Аналіз палітычнай сітуацыі і пратэсных настрояў, якія склаліся на тэрыторыі раёна, сведчыць аб зніжэнні актыўнасці апазіцыйных паводзін і колькасці грамадзян, якія ўдзельнічаюць у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, у тым ліку і размяшчэння пратэснай атрыбутыкі».
244 views16:13
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 11:00:18 Сёння працягваюцца ператрусы ў журналістаў. Сілавікі прыйшлі да брэсцкага журналіста Максіма Хлябца і журналісткі партала Onliner Настассі Занько.
1 view08:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 10:32:44
У Маладзечне каля музвучылішча адбылося ДТЗ. Будзьце ўважлівыя, рух ўскладнены.
208 views07:32
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 09:55:14
Сёння пачынае святкаваць свае 75 паэт і палітык, ураджэнец Смаргоншчыны Уладзімір Някляеў

Творчы зямляк даў вялікае інтэрв'ю нашай газеце. Вось некаторыя цытаты:

Пра Крэўскі замак: Крэўская школа, куды я пайшоў у першы клас, стаяла пад сцяной Крэўскага замка. Школа была маленькая, але побач з ёй была, у вокнах яе віднелася вялікая гісторыя.
Пра першае каханне: Яно звалася Ліля. І падарвалася на міне, якую згубіў, скраўшы яе на вайсковым складзе, каб глушыць рыбу, п’яны старшына. Мне дасюль балюча каханне тое ўспамінаць…
Пра жонку: Проста я кахаю яе, не разумеючы, як можна яе не кахаць? Дыхаю ёй.
Пра тое, чаму не з'ехаў пасля выбараў-2010: Бо не мог. Бо адказваў за людзей, якія ў мяне паверылі, пайшлі за мной. Дык як было пакінуць іх.

Усё інтэрв'ю чытайце па спасылцы
400 viewsedited  06:55
Адкрыць / каментаваць