Get Mystery Box with random crypto!

Апошнія два гады ў Беларусі ідуць спробы забараніць любую альт | За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

Апошнія два гады ў Беларусі ідуць спробы забараніць любую альтэрнатыву таму, што прапануе рэжым: у палітыцы, эканоміцы, медыях, культуры, рэлігіі, сімволіцы, адукацыі.

Нас старанна вяртаюць у Савецкі Саюз, дзе не было нічога, што было б па-за межамі афіцыйнай ідэалогіі.

І хоць зараз гэта выглядае ўсё вельмі трагічным, асабліва ў дачыненні да канкрэтных асобаў, якім рэжым ламае жыцці, у гістарычнай перспектыве ўсё гэта выглядае надзвычай марным.

У СССР былі забароненыя беларуская сімволіка, гісторыя, прыватны бізнес, не было альтэрнатыўных крыніцаў інфармацыі і адрозных ад акцябрата-піянераў-партыі аб’яднанняў, рэпрэсавалі вернікаў і простых іншадумцаў. І што? Як толькі камуністычны лад абваліўся – а наколькі ж ён падаваўся вечным і трывалым – усё здаровае адразу вярнулася на калею гісторыі.

А сённяшнім рэжымам, што ў Беларусі, што ў Расеі, да запасаў трываласці СССР як да Кіева ракам, і ўзровень падтрымкі ў іх грамадствам у разы меншы. Так што, услед за канцом двух старцаў – палітычным ці фізічным – надыдзе і канец усяму, што яны так спрабавалі навязаць людзям. Усяму, дзеля чаго яны знішчалі любую альтэрнатыву, каб яшчэ дзянёк утрымацца, каб налізацца перад сваім сыходам.

А ўслед за іхным падзеннем абавязкова надыдзе і нармальная рэальнасць, дзе выкінутыя на паверхню «дновыя адклады» вернуцца туды, дзе ім і наканавана быць гісторыяй, і дзе «апошнія … будуць першымі» (Лукаша 13:30).