Get Mystery Box with random crypto!

«Беларусь как раз находится вот в этой пограничной зоне Европы | За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

«Беларусь как раз находится вот в этой пограничной зоне Европы, между, так сказать, Востоком и Западом, хотя сама, конечно, принадлежит Востоку»

З такой заявай сёння выступіў вайсковы патрыярх РПЦ Кірыл, пасля размовы з Лукашэнкам.

Беларусь, карані дзяржаўнасці якой узыходзяць да скандынаўскіх конунгаў Рагнвальда, Тура і Рагнхільды.

Беларусь, у якой распаўсюд хрысціянства ішоў як з Візантыі, так і з Рыму, дзякуючы Торвальду, біскупам Брунону, Рэйнберну, Віту, Хрысціяну і іншым.

Беларусь, якая пазбегла мангола-татарскага прыгнёту.

Беларусь, якая стаяла ля вытокаў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

Беларусь, якая зрабіла важны ўнёсак у заходнюю юрыспрудэнцыю, дзякуючы Статутам ВКЛ і Канстытуцыям Рэчы Паспалітай.

Беларусь, якая больш як 200 гадоў змагаецца супраць захопнікаў з Усходу за нашу і вашу свабоду.

Беларусь, якая ўсю сваю гісторыю была неадлучнаю ад еўрапейскай цывілізацыі.

А тут прыязджае нейкі сусветны ізгой з Масквы, які беларусаў нават за асобны народ не лічыць, і пачынае распавядаць, каму Беларусь належыць. Здаецца, хтосьці зашмат на сябе бярэ. Досвед Украіны, якую ён ужо страціў, яго яшчэ нічому не навучыў. І таму ён вырашае наступіць на тыя самыя граблі ў Беларусі.