Get Mystery Box with random crypto!

Цікавыя кнігі выдавалі ўніяцкія манастыры ў Рэчы Паспалітай. | За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

Цікавыя кнігі выдавалі ўніяцкія манастыры ў Рэчы Паспалітай.

У 1770 годзе ў Супраслеўскай друкарні айцоў базыльянаў выйшаў пераклад на польскую мову твору венгерскага вайскоўца Міхая Лаяша Енэя: «Партызан, або мастацтва паспяховага вядзення маламаштабнай вайны».

Арыгінал выйшаў у 1759 годзе на французскай мове. А англійскае выданне 1760 года знаходзілася ў бібліятэцы першага прэзідэнта ЗША і героя вайны за незалежнасць Джорджа Вашынгтона.

Пачытаць супраслеўскае выданне можна па гэтай спасылцы.