Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі Facebook поўніцца паведамленнямі з фотаздымкамі Стан | За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

Беларускі Facebook поўніцца паведамленнямі з фотаздымкамі Станіслава Шушкевіча. Людзі выказваюць спачуванні, дзеляцца ўспамінамі і параўнаннямі пра першага кіраўніка незалежнай Беларусі. Асобы еўрапейскага і сусветнага маштабу, які ўласнаручна паставіў крыж на СССР. Асобы, якую Лукашэнка пазбавіў нават пенсіі.

Наколькі змянілася Беларусь з таго часу. Замест свабоды, законнасці і нацыянальна ўздыму - дыктатура, не да законаў і рускі мір. Замест сусветнага прызнання - ізаляцыя. Замест перспектываў - заняпад.

Так, у Станіслава Станіслававіча былі свае памылкі, часам вельмі грубыя. Але ў гісторыю Беларусі ён увайшоў перадусім у станоўчым сэнсе - як адзін з айцоў-заснавальнікаў сучаснай дзяржавы.

Чаго не скажаш пра Лукашэнку, які зруйнаваў усе дасягненні пачатку 1990-х дзеля захавання толькі сваёй улады.

І вельмі моцнае адчуванне, што калі на той свет адыдзе трэці - пасля Шушкевіча і Грыба - кіраўнік Беларусі то беларусы будуць не спачуванні выказваць, а адкаркоўваць шампанскае.