Get Mystery Box with random crypto!

Пра Прыднястроўе Зараз існуе рызыка таго, што Расея хоча ўцяг | За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

Пра Прыднястроўе

Зараз існуе рызыка таго, што Расея хоча ўцягнуць у вайну з Украінай чарговую непрызнаную рэспубліку - Прыднястроўе, каб стварыць другі фронт каля Адэсы.

Спачатку пра гэта казалі ў Мінабароны РФ, пасля чаго ў Прыднястроўі рэзка пачаліся выбухі і абстрэлы. Народ разбягаецца, парады і салюты адмяняюцца, школы закрываюцца, блокпасты ставяцца. Карацей, жылі сабе спакойна людзі, пакуль у Крамлі не вырашылі іх "вызваліць".

Але ж пагрозы ад мясцовага расейскага войска і прыднястроўскіх памагатых ніхто не адмяняў. Таму ва Украіне ўжо думаюць, што з гэтым усім рабіць. Бо Малдова прызнаецца - сама яна даць рады з рэгіёнам не зможа.

У гэтай сітуацыі згадаўся эпізод Другой сусветнай вайны з 1941 года. Тады існавала рызыка, што багаты нафтаю Іран можа стаць саюзнікам нацыстаў. Каб гэтага не дапусціць яго акупавалі Брытанія і СССР.

З улікам вялікай колькасці аналогій з мінулай вайной, новая лішняй таксама не будзе.