Get Mystery Box with random crypto!

Гартаючы Вікіпедыю Трохі адыдзем ад надзённых справаў і свята | За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

Гартаючы Вікіпедыю

Трохі адыдзем ад надзённых справаў і святаў і звернемся да ідэалагічных падмуркаў. Назва нашага каналу Rerum Novarum – гэта і назва энцыклікі папы Рымскага Льва ХІІІ, якая стала падмуркам новай палітычнай ідэалогіі – хрысціянскай дэмакратыі. Ідэалогіі, што выступае за вырашэнне сацыяльных і эканамічных праблемаў грамадства пры выкананні хрысціянскіх прынцыпаў. Пазней гэтыя ідэі сярод іншага развіваліся ў энцыкліках папаў Пія ХІ, Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ.

Але вось цікава, што рымскія папы не толькі стаялі ля вытокаў хадэцыі. У некаторых з іх, як той казаў, хрысціянская дэмакратыя была проста ў крыві.

Гэтак, у 1870-я гады чальцом нямецкай хадэцкай партыі “Цэнтру” і дэпутатам баварскага і нямецкага парламентаў быў Георг Ратцынгер – каталіцкі святар і стрыечны дзядуля будучага Папы Рымскага Бенедыкта XVI.

А ў 1919-1926 гадах дэпутатам італьянскага парламенту быў Джордж'ё Мантыні – родны бацька будучага папы Паўла VI. Ён належаў да хрысціянска-дэмакратычнай Італьянскай народнай партыі.