Чорна-белым, шэрым, ружовым
Свет навокал мяне бывае...
Ды цяпер (можа, што са зрокам?)
Фіялетавы я назіраю:
Там паехаў цягнік - фіялетава,
Стаў танчэй ледавік - фіялетава,
Знік апошні бізон, паляцеў у небе слон,
Хтось купіў новы трон - фіялетава...
Не скажу, што злуе - раздражненніца.
З чорным перцам купіла варэнніца.
Вечарамі сядзець надакучыла ў тэлеграмных навінавых кучах...
Загаілася ці ўсё ж балюча? Цярпенніца.
Мне ісці праз жыццё адзінае,
Хоць радзіма чудзіць нешта дзіўнае.
Ні нярвозны стан, ні капрызны пан,
Ні пад'ёмны кран не скрануць мяне.
#Туся
#хвілінка_паэзіі