Get Mystery Box with random crypto!

Нядаўна Беларусь абляцела гісторыя палітвязьня Мікіты і дзяўч | РазМова

Нядаўна Беларусь абляцела гісторыя палітвязьня Мікіты і дзяўчыны з Украіны Даны. Гісторыя да адчаю кранальная і адначасова неймаверная.

Неймаверная, як час, ў каторы мы жывем. Гісторыя, якая паказвае, што для пачуцьцяў няма ні адлегласьцяў, ні моўных перашкодаў. А ёсьць разуменьне, падтрымка і людзі, каторыя застаюцца людзьмі.

Сёння мы публікуем верш Даны і не пакідаем спадзеву, што ўсе, каго незаконна ўтрымліваюць за кратамі, ў хуткім часе будуць вольныя.

Ня верыла ў затрыманьне

Я казала табе: «Шчэ тыдзень,
І ты будзеш у поўнай бясьпецы».
Я казала: «Чакай яшчэ дзень,
Лухту досыць гэтую несьці».

Я казала: «Не затрымаюць,
Што пра гэта вядзеш ты размову?
Зараз клопаты іншыя маюць,
Не вяртайся да гэтага знову».

Ты казаў: «Я хачу быць з табою
Не хачу ўжо зьнікаць я нікуды.
Я казала: «Ты будзеш са мною.
І цяпер, і ўжо назаўсёды».

Так баяўся ты грукату ў дзьверы.
І чакаў, што вось-вось «завітаюць»
Быў гатовы сядзець, нават верыў,
Што апошні мы раз размаўляем.

Я ня слухала гэтых размоваў
Намагалася ў лепшае верыць,
Але раніцай звычных мне словаў
Не было... Бо пастукалі ў дзьверы.

#Дана_Сьлепянок
#паэзія_пратэсту