Get Mystery Box with random crypto!

*** Толькі б да восені зноў дацягнуць, Як хлопчыку-лётчыку да | РазМова

***
Толькі б да восені зноў дацягнуць,
Як хлопчыку-лётчыку да аэрадрома.
Шкода, што птушкі цяпер лятуць
Каб не вяртацца болей дадому.

Тут бы хапіла месца ўсім…
Стыне бусьлянка над кінутай хатай.
Вось сімвал твой новы –
Сказаў бы Максім,
Але ён у Ялце, і там свае страты.

Хоць час прамінуў, а гарчэе ўсё дым.
Хлопчык кудлаціць сівое валосьсе...

Штоночы той жа сон –
Пад трымерам Тваім
Ізноўку без пары ўкладаецца калосьсе.

#Сцёб
#паэзія_пратэсту