Get Mystery Box with random crypto!

У канцы 2019, падчас мінулых хваляванняў пра магчымае паглынан | RADNIANKOU

У канцы 2019, падчас мінулых хваляванняў пра магчымае паглынанне Расіяй, у Мінску рэгулярна праходзілі акцыі апазіцыі. Калі ў снежні 2019 Аляксандр Лукашенка паехаў у Сочы, Пул Першага запосціў фота з такой акцыі, сказаўшы дзякуй за падтрымку на перамовах. І ў гэтым была карысць ад апазіцыі для Лукашэнкі.

А яшчэ (кволая) апазіцыя давала ўладам дадатковы інструмент зваротнай сувязі ад грамадства, разуменне якія тэмы хвалююць людзей. Калі памылкі рабіліся ў непалітычных сферах, як дэкрэт аб дармаедстве, то ўлады нават былі гатовы саступаць.

Цяпер большасць апазіцыі альбо ў турмах, альбо з’ехала, ніякіх акцый у абарону незалежнасці. Чыноўнікі ў перадрэферэндумным угары, а сілавікі задаволены хуткім збліжэннем з Крамлём. Як Лукашэнка будзе выбірацца з гэтай сітуацыі зусім не зразумела.