Get Mystery Box with random crypto!

Мінулае абвастрэнне ва Украіне ў 2014 дазволіла Аляксандру Лук | RADNIANKOU

Мінулае абвастрэнне ва Украіне ў 2014 дазволіла Аляксандру Лукашэнка ўзмацніць вобраз часткова нейтральнага рэгіянальнага гульца, цяперашняе жа расійска-украінскае абвастрэнне гэты вобраз рызыкуе канчаткова пахаваць.

Спачатку заявы пра ядзерны статус, прысутнасць «Іскандэраў», магчымасць прызнання ДНР і Крыму выглядалі, як спробы прыцягнуць увагу Захада, нагадаць часы, калі Аляксандр Лукашэнка быў «гарантам рэгіянальнай стабільнасці». Але такая спроба прыдаць сабе важнасці дала адваротны эфект, замацавала новую, цалкам залежную ад Крамля, ролю.

На Захадзе будуць рэагаваць прагматычна – і пра наяўнасць ядзернай зброі, і пра адвод войскаў у першую чаргу будуць размаўляць з Крамлём. Прыбіранне з Канстытуцыі без'ядзернага статуса рызыкуе быць успрынята не як прапагандысцкая рыторыка, а як змена ў вайсковым раскладзе ў рэгіёне. Адпаведна будуць абнаўляць і сістэмы рэгіянальнай бяспекі, што можа прывесці да доўгатэрміновай мілітарызацыі рэгіёну.