Get Mystery Box with random crypto!

Харкаў быў моцна абстраляны расійскімі войскамі. Велікабрыта | Рaдыё Ўнэт

Харкаў быў моцна абстраляны расійскімі войскамі.

Велікабрытанія забараніла расійскім судам заходзіць у парты.

ЗША збіраюцца закрыць сваю паветраную прастору для самалётаў з Расіі.

ЗША і саюзнікі выдзеляць Украіне больш за 1 мільярд долараў дапамогі, у тым ліку ваенную, эканамічную і гуманітарную.

«Украінская праўда» паведамляе, што былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч цяпер у Мінску. Быццам бы ў Крамлі плануюць абвесціць яго прэзідэнтам Украіны.

Зварот супраць вайны ва Украіне падпісалі больш за 160 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі ва ўсіх намінацыях.

VISA, Mastercard і American Express адмовілася ад супрацоўніцтва з расійскімі банкамі.

Іспанія паставіць Украіне наступальную зброю.