Get Mystery Box with random crypto!

Таксама ў Еўрапарламенце па відэасувязі выступіў прэзідэнт Укр | Рaдыё Ўнэт

Таксама ў Еўрапарламенце па відэасувязі выступіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Ён заявіў аб гатоўнасці Украіны стаць раўнапраўным членам Еўропы.

Канада забараніла расейскім судам заход у свае парты і тэрытарыяльныя воды краіны.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця бестэрмінова прыпыніў доступ Беларусі і Расіі да яго фінансаў.

Парламент Фінляндыі ў найбліжэйшы час правядзе дыскусію па пытанні далучэння краіны да НАТА. У НАТА заявілі, што пасля адабрэння рашэння ў парламенце Фінляндыя можа быць прынята на працягу 24 гадзін.

Украіна заклікала дапамагчы ўстанавіць беспалётную зону над краінай. НАТА адвергла гэтую ідэю, сцвярджаючы, што гэта можа ўцягнуць Альянс у ядзерны канфлікт з Масквой.

Праект GlobalCheck паведамляе, што сайты «Рэха Масквы» і «Дажджу» ужо заблакаваныя ў Расіі.

НАУ заклікае ўсіх грамадзян Беларусі, якія жывуць у Польшчы, арганізавацца і выехаць у аўторак 2 сакавіка на польска-беларускую мяжу.