Get Mystery Box with random crypto!

Асноўныя тэзісы заявы прэзідэнткі Еўракамісіі Уршулі фон дэр Л | Рaдыё Ўнэт

Асноўныя тэзісы заявы прэзідэнткі Еўракамісіі Уршулі фон дэр Ляйен на сённяшнім паседжанні:

ЕС ніколі не прыме тэзіс РФ аб тым, што Украіна не мае права на існаванне, на коне яе лёс, але і лёс ЕС таксама;

Будзе актывізаваны механізм абароны бежанцаў, дазволены доступ да еўрапейскіх школам, шпаталям і сістэме забеспячэння;

Санкцыі: пералічыла тыя, што ўжо былі прынятыя і дадала: «Мы замарозім і іх яхты, і аўтамабілі»;

Спыняюць ліцэнзіі «прапагандысцкай машыны Крамля» – каналаў Russia Today і Sputnik, а таксама даччыных структур;

ЕС адмовіцца ад расійскіх энерганосьбітаў і паскорыць пераход на «зялёную» энергетыку;

Украіне ўжо далі 500 млн еўра ваеннай дапамогі, цяпер ЕС выдзеліць яшчэ 500 млн для дапамогі бежанцам;

Еўраінтэграцыя Украіны: «Сёння ЕС і Украіна бліжэй, чым калі-небудзь. Ніхто не сумняецца ў тым, што людзі, якія так адважна ўсталі на абарону сваёй краіны, не могуць заставацца па-за еўрапейскай сямʼёй».