Get Mystery Box with random crypto!

Ва Ўроцлаве зьбіраюць грошы на кнігі для беларускай бібліятэкі | Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўроцлаве зьбіраюць грошы на кнігі для беларускай бібліятэкі

Грамадзкая бібліятэка Ніжняй Сілезіі, якая месьціцца ў самым цэнтры польскага Ўроцлава, адкрыла аддзел славянскай літаратуры. Аднак, як паведамілі ў бібліятэцы, на гэты момант там амаль няма літаратуры на беларускай мове. Таму ў бібліятэцы абвясьцілі збор грошай на набыцьцё беларускіх кніг.

Таксама ў славянскім аддзеле бібліятэкі будуць кнігі на ўкраінскай, расейскай, чэскай, славенскай і іншых мовах.