Get Mystery Box with random crypto!

У МУС і пракуратуры адказалі на запыты пра стан і месцы знаход | Радыё Свабода — Беларусь

У МУС і пракуратуры адказалі на запыты пра стан і месцы знаходжаньня Бабарыкі

Беларусы праз пэтыцыю спыталі ў МУС і пракуратуры, дзе знаходзіцца і як сябе адчувае былы прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі Віктар Бабарыка, пра якога няма інфармацыі ўжо больш за месяц. У калектыўным звароце да сілавых структур грамадзяне пацікавіліся ў тым ліку, чаму да Бабарыкі не дапускаюць адваката і зь якой прычыны палітвязьня накіравалі ў лячэбную ўстанову.

У пракуратуры Віцебскай вобласьці людзям параілі зьвярнуцца ў абласны Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў. А там не захацелі разглядаць зварот на сутнасьці.

Фота: Reuters