Get Mystery Box with random crypto!

Вугоршчына ў абыход Кіева прыняла з Расеі групу ўкраінскіх вае | Радыё Свабода — Беларусь

Вугоршчына ў абыход Кіева прыняла з Расеі групу ўкраінскіх ваеннапалонных вугорскага паходжаньня

Віцэ-прэм’ер Вугоршчыны заявіў, што гэта быў «жэст Расейскай праваслаўнай царквы ў адрас Будапэшта».

Групу ўкраінскіх ваеннапалонных з Закарпацьця даставілі 8 чэрвеня ў Вугоршчыну на просьбу гэтай краіны. Адзінаццаць украінскіх ваеннапалонных вугорскага паходжаньня маглі быць адпраўленыя ў Вугоршчыну бязь ведама Кіева. Гэтую інфармацыю пацьвердзіў вугорскі віцэ-прэмʼер Жолт Шэмʼен.

Са спасылкай на крыніцы выданьне РБК Украіна піша, што рашэньне не было ўзгодненае з Украінай. Пасярэднікам выступіла Вугорская мальтыйская дабрачынная служба.

Кіеў пакуль не камэнтуе гэтага выпадку.