Get Mystery Box with random crypto!

Рух "За Свабоду"

Лагатып тэлеграм-канала pyx_by — Рух "За Свабоду" Р
Лагатып тэлеграм-канала pyx_by — Рух "За Свабоду"
Адрас канала: @pyx_by
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 106
Апісанне з канала

Пра беларускую палітыку нясумна. Самыя свежыя навіны ад інфармацыйнай службы Руху "За Свабоду".

Ratings & Reviews

3.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 2

2021-05-27 23:48:24 Ушанавалі памяць гродзенскага абласнога каардынатара Руху “За Свабоду” Вітольд Ашурак.

Вітольд шмат зрабіў, каб у Гродзенскай вобласці з’явіліся помнікі паўстанцам, а цяпер сярод іх.

#героінепаміраюць
430 views20:48
Адкрыць / каментаваць
2021-05-22 13:34:11
Рух “За Свабоду” выказвае шчырыя спачуванні сябрам і родным гродзенскага абласнога каардынатара Руху, палітвязня Вітольда Ашурка з нагоды яго заўчаснай смерці.

Вітольд адбываў пакаранне ў 5 год за палітычную дзейнасць у вк #17 у Шклове. Папярэдняя прычына смерці - спыненне сэрца, ідзе раследванне. Сёння ў СК пацвердзілі гэты факт.

Вітольд жыў, змагаўся і загінуў за Беларусь. Ягоная смерць - чорная навіна для ўсіх патрыётаў Бацькаўшчыны.
199 viewsedited  10:34
Адкрыць / каментаваць
2021-04-26 23:46:03
Рух «За Свабоду» шчыра віншуе Праваабарончы цэнтр "Вясна" @viasna96 з 25-годдзем!

Мы сёння жывём і працуем у неверагодна складаных умовах. Гэта час рэпрэсіяў, несправядлівых і незаконных прысудаў, пераследу і гвалту з боку сілавікоў і ў той жа час надзеі. І нам лягчэй ісці да дэмакратычнай Беларусі, ведаючы, што ёсць вы, праваабаронцы, на якіх мы можам разлічваць у складанай сітуацыі.

Пра «Вясну» ведаюць людзі па ўсёй Беларусі, дзякуючы адукацыйным праграмам, кампаніям і, безумоўна, валанцёрам, якія назіраюць на масавых мерапрыемствах, у судах, прадстаўляюць юрыдычную і іншую дапамогу. Праз працу праваабаронцаў больш вядома пра выпадкі парушэнняў правоў чалавека пасля выбарчай кампаніі і пратэстаў 2020 года.

Мы ведаем, што пад час працы вы сур'ёзна рызыкуеце, што пацвярджае крымінальная справа, якая заведзеная супраць цэнтра.

Дзякуй, «Вясна»! Разам мы прыйдзем да дэмакратычнай і свабоднай Беларусі!
225 views20:46
Адкрыць / каментаваць
2021-04-26 21:23:51
Навіны ад геніяльных гарадзенскіх следчых. Ёсць крымінальная справа за падтрымку гродзенскага абласнога каардынатара Руху "За Свабоду" Вітольда Ашурка на прысудзе. Тады людзі абурыўшыся падтрымалі яго воклічамі Жыве Беларусь і Ганьба!

Лідскі СК яе-такі закрыў, але гродзенскі адкрыў зноў. Цяпер будзе лінгвістычная экспертыза, якая праверыць на небяспеку для грамадства фразы: Жыве Беларусь! Вітольд мы з табой і г.д.

Сёння шэраг мясцовых актывістаў, у тым ліку з Руху "За Свабоду" выклікалі у Ліду. Па выніку 300 секундаў запісу будзе фаналагічная экспертыза. Возьмуць узоры галасоў, каб вызначыць, хто крычаў.

Хорам крычаць "Жыве Беларусь!" не прымушалі

Раследванне крымінальнай справе па артыкуле КК пра хуліганства, якое здзейсніла група асобаў, працягнутае да 21 траўня.

Карыкатура Сяргея Ёлкіна
682 viewsedited  18:23
Адкрыць / каментаваць
2021-04-26 21:23:16
Невядомыя спрабавалі патрапіць дадому да старшыні Руху "За Свабоду" Юрыя Губарэвіча, шукалі яго. Іх заснялі камеры каля пад'езду.

Сам Юрый раіць не марнаваць час у падобных пошуках, калі ёсць жаданне сустрэцца - даслаць позву.
123 viewsedited  18:23
Адкрыць / каментаваць