Get Mystery Box with random crypto!

ЦІ ДРЭННА БЫЦЬ СЬВЯДОМЫМ? „Эти «сьвядомыя» — это враги“, — з | Толькі пра мову

ЦІ ДРЭННА БЫЦЬ СЬВЯДОМЫМ?

„Эти «сьвядомыя» — это враги“, — заявіў сёньня бязвылазны герой БТ.

Тутэйшыя паслугачы „русского мира“, у тым ліку іх начальнік, рэгулярна стараюцца надаваць беларускім словам зьдзеклівую і адмоўную афарбоўку.

Але слова сьвядомы (сьведамы) у нас, беларусаў, спрадвеку станоўчае.
Яшчэ ў Скарыны сьвядомы = ‘гатовы да выпрабаваньняў’, а сьведам'е = 'сумленьне, веданьне’.

Значыць, сьвядомы – чалавек з сумленьнем.

У сучасных гаворках сьвядомы — 'справядлівы, разважлівы'. У Тлумачальным слоўніку — ‘разумны; здольны мысьліць; перакананы ў правільнасьці сваіх дзеяньняў’. Актыўны суб'ект, а не пакорлівы аб'ект, якім хацелі б бачыць беларуса ворагі.

Яшчэ адно тролеўскае кляймо — змагар. Хоць адукаваны чалавек ведае, што цягам гісторыі менавіта адважныя змагары не давалі ворагам заняволіць Беларусь.

Няправільна: „страціў сьвядомасьць“. Калька з расейскага „потерял сознание“. У беларускай мове фізіялягічная зьява завецца страціць прытомнасьць, зрабіцца непрытомным. Сьвядомасьць страціць немагчыма. Будзьма сьвядомымі.

ВІДЭА вулічнага апытаньня: