Get Mystery Box with random crypto!

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКІХ ГЕРБА І СЬЦЯГА: 19 верасьня 1991 году нашыя н | Толькі пра мову

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКІХ ГЕРБА І СЬЦЯГА: 19 верасьня 1991 году нашыя нацыянальныя сымбалі зацьвердзілі як дзяржаўныя.

„Бел-чырвона-белы“ — унікальнае беларускае слова. Не таму, што яно з трох частак, а бо яго першая частка бел- гучыць асабліва ўзвышана, калі ведаць народныя песьні і паэтычную клясыку („бел-сьвет“ у Купалы). Гэтае слова — у гімне БНР, і яму ўжо сто гадоў.

А вось „бэ-чэ-бэ“ лепш не казаць: няма сакральнасьці.

#культура_мовы

https://rferl.link/rG8w